Дата дня
8 ліпеня 1861 году нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (ад нараджэньня Завіша), мэцэнатка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя.
8 ліпеня 1949 году нарадзіўся Ўладзіслаў Завальнюк, рыма-каталіцкі сьвятар, тэоляг, пробашч касьцёла сьвятых Сымона і Алены ў Менску.
Таксама ў гэты дзень
52 да н.э. — прынятая дата заснаваньня Парыжу.
1709 — Палтаўская бітва, перамога войскаў расейскага цара Пятра І над арміяй швэдзкага караля Карла ХІІ.
1796 — дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.
1926 — кароль Сауд стварыў Саудаўскую Арабію.
1969 — пачаўся вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму (завяршыўся праз тры з паловай гады).
1993 — у Менску пачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету, які сабраў каля тысячы дэлегатаў зь дзясяткаў краінаў.
2008 — тэлеканал «Белсат» пачаў вяшчаньне са спадарожніка Sirius.
2021 — ператрус у рэдакцыі „Нашай Нівы“, арыштаваныя супрацоўнікі Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко, Андрэй Дынько. Марціновіч і Скурко правядуць у турме 2,5 гады і выйдуць на волю. Дынько правёў на Акрэсьціна 13 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выходзіць ад 1906 году. Што вядома пра «Нашу Ніву», куды прыйшлі сілавікі
У гэты дзень нарадзіліся
1621 — Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт, байкапісец.
1838 — Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар, стваральнік дырыжабля.
1894 — Пётр Капіца, расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1839 — Джон Ракфэлер, амэрыканскі прамысловец, які заснаваў нафтавую кампанію «Стандард ойл», самы багаты чалавек усіх часоў — у пераліку на сёньняшні курс багацьце Ракфэлера ацэньваецца больш як у $300 мільярдаў.
1912 — Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар, вынаходнік дэбюту Верасава.
У памяці
1796 — Адам Нарушэвіч, беларускі паэт і гісторык.
1863 — Адам Пуслоўскі, студэнт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.
1889 — Флярыян Мiладоўскi, беларускі кампазытар і піяніст.
1994 — Кім Ір Сэн, дыктатар Паўночнай Карэі.