Зборная Ангельшчыны перамагала каманду Швайцарыі ў сэрыі пасьляматчавых 11-мэтровых удараў і выйшла ў паўфінал чэмпіянату Эўропы ў футболе, які адбываецца ў Нямеччыне.
У другім тайме асноўнага часу швайцарцы адкрылі лік, але неўзабаве ангельцы лік зраўнялі — 1:1. Два дадатковыя таймы па 15 хвілін ня выявілі пераможцу.
У сэрыі пасьляматчавых пэнальці швайцарцы забілі чатыры разу, а ангельцы рэалізавалі ўсе пяць удараў.
У паўфінале 10 ліпеня Ангельшчына згуляе зь пераможцам пары Нідэрлянды — Турэччына, матч паміж якімі адбываецца вечарам 6 ліпеня.
У яшчэ адным паўфінальным матчы 9 ліпеня згуляюць каманды Гішпаніі і Францыі.