Пра гэта сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналіз статыстычных зьвестак памежных службаў.
З пачатку ліпеня Польшча, Літва і Латвія спынілі ня менш за 290 спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі (Польшча — мінімум 119, Латвія — 171, Літва — 0). Гэта на 68,8% менш, чым за аналягічны пэрыяд чэрвеня 2024 году, калі было зарэгістравана 930 выпадкаў, і на 52,7% менш, чым за той жа пэрыяд ліпеня 2023-га, калі іх было 613.
Пры захаваньні цяперашніх тэмпаў сярэдняя актыўнасьць мігрантаў у ліпені складзе 73 спробы незаконнага пранікненьня за дзень. Для параўнаньня: у студзені яна была на ўзроўні 3 спробаў у дзень, у лютым — 16, у сакавіку — 137, у красавіку — 211, у траўні — 248, у чэрвені — 141.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МУС Польшчы расказаў, якія высновы мусіць зрабіць Лукашэнка з блякады чыгуначнага транзыту зь БеларусіЦіск на беларуска-польскай мяжы стаў зьніжацца пасьля перамоваў прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды і старшыні КНР Сі Цзіньпіна, якія адбыліся 24 чэрвеня ў Пэкіне, на якіх Дуда сярод іншага давёў да суразмоўцы, які ўплыў аказвае міграцыйны крызіс на пастаўку кітайскіх тавараў у ЭЗ.
З пачатку года краіны ЭЗ перадухілілі ня менш як 23.339 спробаў парушэньня мяжы з беларускай тэрыторыі (Польшча — сама меней 20350, Латвія — 2736, Літва — 253) — на 17,7% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 года. У Варшаве, Рызе і Вільні яго называюць «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.