Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьне індывідуальнага прадпрымальніка з Жодзіна. На відэа мужчына кажа, што ўдзельнічаў у пасьлявыбарных акцыях пратэсту, а таксама што падчас вясельля некалькі гадоў таму ён разам зь іншымі гасьцямі сьвята фатаграфаваўся з нацыянальным беларускім сьцягам.
Паводле інфармацыі з сацсетак, затрыманы — Аляксандар Міцкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 ліпеня: затрыманьні за ўдзел у пратэстах, татуіроўку і за словы «Слава Ўкраіне!»