Дата дня
6 ліпеня 1887 году ў мястэчку Лёзна Віцебскай вобласьці нарадзіўся Марк Шагал, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 малавядомых фактаў пра Марка Шагала і Віцебск
Дзень у гісторыі
1253 — першы вялікі князь літоўскі Міндоўг і ягоная жонка Марта былі каранаваныя як кароль і каралева Літвы. Каранацыя адбылася ў рэзыдэнцыі Міндоўга ў тагачаснай сталіцы ВКЛ Наваградку.
1651 — перамога войска ВКЛ над казакамі пад Лоевам. Януш Радзівіл сустрэў і разьбіў казацкія аддзелы палкоўніка Марціна Нябабы, якія накіроўваліся пад Гомель.
1786 — даляр зрабіўся нацыянальнай валютай ЗША.
1947 — адбыўся Першы зьезд беларусаў у Остэргофэне (Нямеччына) і выбары Беларускага нацыянальнага камітэту (БНК), у які ўвайшлі Францішак Кушаль, Аўген Калубовіч, Леў Гарошка, Барыс Рагуля і іншыя.
1957 — адбылася першая сустрэча музыкаў Джона Ленана і Пола Макартні. У 1960 годзе яны разам з Джорджам Гарысанам і Рынга Старам заснавалі знакаміты брытанскі рок-гурт The Beatles.
У гэты дзень нарадзіліся
1788 — Дамінік Манюшка, асьветнік і філянтроп, дзядзька кампазытара Станіслава Манюшкі. Нарадзіўся ў Сьмілавічах. У маёнтку Радкаўшчына ў Ігуменскім павеце сваю маёмасьць і зямлю раздаў сялянам і вызваліў іх ад прыгону, заснаваў вучэльню і пансіянат для вясковых дзяцей.
1851 — Янка Лучына, беларускі паэт. Ягоны зборнік «Вязанка» быў выдадзены пад выглядам кніжкі на баўгарскай мове, каб абысьці расейскую цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк.
1905 — Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык.
1907 — Фрыда Калё, мэксыканская мастачка.
1909 — Сяргей Грыцавец, лётчык і двойчы герой Савецкага Саюзу, паходзіў зь вёскі Бароўцы Баранавіцкага раёну. Бюст Грыцаўца доўгі час стаяў у Менску на тым месцы, дзе цяпер помнік Янку Купалу ў Купалаўскім сквэры. Цяпер бюст стаіць у іншым сквэры — на праспэкце Незалежнасьці. Сяргей Грыцавец з 1936 году ваяваў у Гішпаніі, у 1939-м змагаўся на рацэ Халхін-Гол.
1927 — Кастусь Харашэвіч, жывапісец.
1937 — Пятро Драчоў, беларускі мастак.
1946 — Джордж Буш-малодшы, 43-і прэзыдэнт ЗША.
1946 — Сыльвэстар Сталонэ, амэрыканскі актор.
1977 — Максім Мірны, беларускі тэнісіст.
У памяці
1415 — Ян Гус, чэскі рэлігійны дзяяч, нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысьляр, ідэоляг чэскай Рэфармацыі (спалены).
1893 — Гі дэ Мапасан, францускі пісьменьнік.
1962 — Уільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1949 году.
1974 — Уладзiмер Корш-Саблiн, кінарэжысэр і актор, адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, народны артыст Беларусі.
1975 — Лаўрэнці Абэцэдарскі, гісторык, фальсыфікатар беларускай гісторыі.