Дата дня
5 ліпеня 1996 году памёр Васіль Вітка (сапр. Цімох Васілевіч Крысько) — клясык беларускай дзіцячай літаратуры, паэт і празаік, драматург і перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык. Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1970), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972) (за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка», узнагароджаны двума ордэнамі, мэдалём Францішка Скарыны (10 кастрычніка 1991), таксама атрымаў міжнародны ганаровы дыплём імя Андэрсэна з занясеньнем у Ганаровы сьпіс (1978).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра Васіля Вітку — дзіцячага клясыка, які галасаваў за ШушкевічаДзень у гісторыі
1120 — падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстантынопалю.
1439 — была падпісаная Флярэнтыйская царкоўная унія аб аб’яднаньні Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў пад уладай папы.
1772 — Расея, Аўстрыя і Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.
1811 — Вэнэсуэла абвясьціла незалежнасьць.
1920 — бітва пад Глыбокім паміж польскім і бальшавіцкім войскамі, агулам загінула паўтары тысячы чалавек.
1938 — у Магілёве заснавалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (пераведзены ў Менск у лістападзе 1963 году). Захоўвае дакумэнты ад XIV стагодзьдзя да нашых дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта тысячы замежнікаў штогод шукаюць беларускія карані? 7 фактаў пра гістарычны архіў1969 — пад Менскам ўрачыста адкрылі мэмарыяльны комплекс «Курган Славы».
2001 — у Менску пачаўся Трэці зьезд беларусаў сьвету.
У гэты дзень нарадзіліся
1789 — Фадзей Булгарын, расейскі пісьменьнік, журналіст, літаратурны крытык і выдавец, які нарадзіўся ў маёнтку Пырашава (цяпер тэрыторыя Узьдзенскага раёну).
1818 — Антон Яленскі, кіраўнік паўстаньня 1863–1864 гадоў на Меншчыне. Адмовіўся падпісаць вернападданы адрас да расейскага цара Аляксандра ІІ, які падпісвала мясцовае дваранства ў 1863-м, і быў 1 чэрвеня таго году арыштаваны. У 1865-м быў асуджаны на 15 гадоў катаргі і адпраўлены на цяжкія капальныя работы ў Сібір. Вярнуўся цяжка хворы, памёр у Вільні, маючы 56 гадоў. Пакінуў 9 дзяцей.
1965 — Людміла Рублеўская, беларуская пісьменьніца.
У памяці
1938 — у ГУЛАГу расстраляны Юры Лістапад, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
1995 — памёр Барыс Сачанка, пісьменьнік, публіцыст.
2005 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак.