У аснове мабільнай праграмы Bear Room — навукова абгрунтаваныя практыкаваньні, якія дазваляюць карыстальніку паставіць стрэс на паўзу, піша CityDog.io.
Bear Room — стартап, распрацаваны DŌBRA, вэнчурнай студыяй зь беларускімі каранямі, якая цяпер знаходзіцца ў Літве. Усе праекты, якімі займаецца каманда, прысьвечаныя мэнтальнаму здароўю.
Мабільная праграма прапануе навукова абгрунтаваныя практыкаваньні: ад дыхальных і вакальных практык да папулярнага EMDR і тапінгу (пастукваньня). Усе яны доўжацца ад 2 да 8 хвілін, і, як абяцаюць распрацоўнікі, дапамагаюць паставіць стрэс на паўзу.
Каманда стартапу лічыць, што Bear Room найперш спатрэбіцца офісным работнікам, бо, паводле дасьледаваньня 2022 году, у Беларусі 94,5% офісных супрацоўнікаў адчуваюць на працы стрэс (пры гэтым 80,3% у цэлым задаволеныя сваёй працай і ўмовамі працы).
Праграму Bear Room можна спампаваць у AppStore і GooglePlay. Яна дасяжная толькі па-ангельску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 2025 году ў Беларусі плянуюць запусьціць мабільны дадатак для маршрутных таксі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта не параноя, а рэальнасьць». Чаму ў Telegram зьяўляюцца «двайнікі» тых, хто даўно не карыстаецца сваімі беларускімі нумарамі