Паводле інфармацыі мясцовых праваахоўных органаў, грамадзяне Беларусі не пацярпелі ў аварыі ў Турэччыне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Раней у МЗС заявілі, што пасьля аварыі звароты ад беларускіх грамадзян у амбасаду не паступалі, але выказалі гатоўнасьць аказаць усё магчымае консульска-прававое садзейнічаньне.
Аўтобус з 4 беларускімі і 16 расейскімі турыстамі трапіў у аварыю ў турэцкай правінцыі Анталья раніцай 3 ліпеня. Турыстычны мікрааўтобус наехаў на слуп на ўезьдзе на разьвязку транспартнага моста на кальцавой дарозе Манаўгат, паведамляла турэцкае выданьне Nehir.net.
Паведамлялася, што расейскія і беларускія турысты з гатэляў Аланьі, якія ехалі ў аэрапорт Антальі, атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў шпіталь, цяжка паранены кіроўца аўтобуса памёр у шпіталі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтобус зь беларускімі турыстамі перакуліўся ў Грузіі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Езьдзілі на мора, нам заплацілі па 30 даляраў». Чаму маўчаць пацярпелыя ў аварыі беларусы?