Кіроўца і 20 турыстаў пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэньні, якое адбылося ў выніку наезду турыстычнага мікрааўтобуса на слуп на ўезьдзе на разьвязку транспартнага моста на кальцавой дарозе Манаўгат, піша турэцкае выданьне Nehir.net.
У выніку аварыі 20 турыстаў, зь якіх 16 грамадзян Расеі і чацьвёра грамадзян Беларусі, атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў шпіталь.
Цяжка паранены кіроўца аўтобуса Шаўкі Чабан памёр у шпіталі.
У аўтобусе знаходзіліся расейскія і беларускія турысты з гатэляў Аланьі, якія ехалі ў аэрапорт Антальі. Аўтобус рухаўся па трасе D-400 Аланья — Анталья.
На месца здарэньня накіраваліся ратавальная каманда аддзелу пажарнай службы муніцыпалітэту Анталья-Манаўгат, шматлікія машыны хуткай дапамогі, дарожныя і паліцэйскія каманды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турыстычны паток з Расеі ў Беларусь пачаў зьмяншацца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дарожнай аварыі пад Докшыцамі загінула двое, шэсьць чалавек у рэанімацыі, у тым ліку дзеці