1 ліпеня і ў ноч на 2 ліпеня па Беларусі пракаціліся навальніцы. Непагадзь яшчэ не адышла, і 2 ліпеня на 2-3 гадзіны ў Менск спазьняюцца цягнікі віцебскага кірунку, адначылі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Цягнік Санкт-Пецярбург — Берасьце спазьніўся ў Менск на дзьве гадзіны. Цягнік Віцебск — Горадня едзе са спазьненьнем на тры гадзіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі павысілі тарыфы на праезд у цягніках і электрычкахУ выніку навальніцы 1 ліпеня ў краіне пацярпелі 7 населеных пунктаў, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый. Парывы ветру дасягалі 24 м/с.
Непагадзь пашкодзіла дахі 23 жылых дамоў у Віцебскай і Менскай абласьцях. Таксама былі пашкоджаныя два вытворчыя і адзін сельскагаспадарчы будынак. Зафіксаваны 73 выпадкі падзеньня дрэў. Адно з дрэў пашкодзіла аўтамабіль у Капыльскім раёне. Найбольш праблемаў зазналі Полацкі, Барысаўскі, Слуцкі, Вушацкі раёны.
Агулам, паводле паведамленьня Міністэрства энэргетыкі, у Беларусі без электрычнасьці праз стыхію засталіся 788 населеных пунктаў. Ва ўхіленьні наступстваў задзейнічалі 148 аварыйных брыгад. Раніцай 2 ліпеня аднаўленчыя работы працягваліся ў 128 населеных пунктах.
Мэтэаролягі гавораць пра тое, што непагадзь чакаецца і 2 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па Мазыры і іншых рэгіёнах пракаціліся пяшчаная бура і навальніца. Ёсьць разбурэньні. ВІДЭА