Суд за камэнтары ў тэлеграме
Горадзенскі абласны суд 1 ліпеня пачаў разгляд крымінальнай справы Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) ў камэнтарах у чатах у тэлеграме, паведамляюць праваабаронцы.
Справу разглядае судзьдзя Віталь Кулеша.
Па інфармацыі Grodno_grab, Ігара затрымалі 23 лістапада 2023 году. Зь відэа, апублікаванага сілавікамі, вядома, што ён быў сузаснавальнікам фірмы гарадзкіх маршрутных перавозак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 чэрвеня: у Горадні затрымалі сямейную пару, у Менску — прадпрымальніка і праграмістаІнжынэра затрымалі за камэнтары ў Telegram
На відэа сілавікоў затрыманы кажа, што пакідаў абразьлівыя камэнтары пра міліцыянтаў, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце пляну «Перамога», піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 чэрвеня: чарговы масавы суд у БаранавічахСупрацоўніка ІТ-кампаніі судзяць за данаты
У Менскім гарадскім судзе 1 ліпеня распачаўся суд над 35-гадовым Ільлём Гумбарам.
Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «фінансаваньне экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361-2 КК у рэдакцыі да 26.05.2021) і «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК). Яму пагражае да 8 гадоў калёніі. Справу разглядае Сьвятлана Макарэвіч. Ільлю трымаюць пад вартай, паведамляе «Вясна».
Вядома, што больш за 20 гадоў Ільля працуе ў IT-кампаніі iTechArt.