«Мы навучыліся абыходзіцца з гэтай зброяй, мы ўмеем яе ўпэўнена прымяняць, мы здольныя гэта рабіць. Можаце не сумнявацца, мы гэта зробім, калі сувэрэнітэту і незалежнасьці нашай краіны будзе створана пагроза», — сказаў Муравейка.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін у сакавіку 2023 году абвясьціў, што Масква на просьбу Менску разьмесьціць сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. 16 чэрвеня мінулага году Пуцін заявіў, што першыя расейскія ядзерныя зарады дастаўленыя ў Беларусь і што ўся партыя прыбудзе да канца 2023 году. У канцы красавіка 2024 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея разьмясьціла ў Беларусі некалькі дзясяткаў ядзерных боепрыпасаў.
17 верасьня летась Муравейка ў эфіры тэлеканалу СТВ казаў, што беларускія вайскоўцы маюць адпаведную падрыхтоўку для выкарыстаньня ядзернай зброі. Спэцыялісты, сказаў Муравейка, «прайшлі пэўны кантрольны зрэз і допуск, атрымаўшы магчымасьць выкарыстоўваць і ўжываць гэтую зброю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хрэнін заявіў, што «ядзерныя вучэньні» з Расеяй будуць праходзіць пэрыядычна, але не пра ўсё будуць абвяшчаць