Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Гомельскі абласны выканкам, патлумачыўшы, што гэта робіцца ў рамках вучэньняў сілаў спэцыяльных апэрацый разам з ракетнымі войскамі і артылерыяй.
«Нагадваем, што вайскоўцы адпрацоўваюць пытаньні па ўзмацненьні ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы на магчымых напрамках незаконнага пранікненьня ўзброеных груп баевікоў, перакрыцьця каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, а таксама выконваюць шэраг іншых задач», — гаворыцца ў паведамленьні.
Раней у Памежным камітэце Беларусі заяўлялі аб знаходжаньні ў паласе адказнасьці Жытомірскага памежнага атрада «Рускага добраахвотніцкага корпуса», выведвальных палётах украінскіх бесьпілётнікаў уздоўж мяжы зь Беларусьсю і знойдзенай на гэтым жа кірунку тайніку «з кампанэнтамі для вырабу самаробных выбуховых прыладаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мінабароны Беларусі заявілі, што ўкраінцы на мяжы рыхтуюць праходы для дывэрсантаў. Што адказвае Ўкраіна