Акрамя таго, суд, як піша агенцтва Reuters, спыніў судовы перасьлед іншага сузаснавальніка Mossack Fonseca, Рамона Фансэкі, які памёр у траўні 2024 году.
Падставай для вынясеньня апраўдальных прыгавораў усім фігурантам гэтых спраў стала тое, што доказы, атрыманыя журналістамі з сэрвэраў кампаніі Mossack Fonseca ў 2016 годзе, ня могуць быць выкарыстаныя ў справе, бо яны былі сабраныя не ў адпаведнасьці з пратаколам, які прымяняецца ў такіх справах.
У судзе адзначылі, што ў сабраных доказах адсутнічалі ўнікальныя «адбіткі» кожнага дакумэнта, якія дазваляюць крыміналістам устанавіць іх сапраўднасьць.
«Панамскі архіў» — гэта больш за 10 мільёнаў дакумэнтаў адной з самых буйных юрыдычных афшорных кампаній Mossack Fonseca. На іх падставе найбуйнейшыя сусьветныя СМІ і абʼяднаньні журналістаў апублікавалі маштабнае расьсьледаваньне пра афшоры, якімі валодаюць сотні вядомых палітыкаў і знакамітасьцяў з усяго сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пефціева знайшліся яшчэ тры афшорныя кампаніі на Багамах