У выніку ўдару па цэнтры Харкава днём у нядзелю загінуў, паводле папярэдніх зьвестак, адзін чалавек, ёсьць параненыя, сярод іх васьмімесячнае дзіця. Пра гэта паведамілі гарадзкія ўлады.
Паводле мэра Харкава Ігара Церахава, расейскія войскі скінулі кіраваную авіябомбу на цывільнае прадпрыемства. Узьнік пажар. Церахаў піша пра восем пацярпелых.
Кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў удакладняе, што пад удар трапіла паштовае аддзяленьне. Загарэліся сем паштовых грузавікоў.
Харкаў падвяргаецца расейскім абстрэлам практычна штодня. Расейскія войскі таксама неаднаразова наносілі ўдар па паштовых абʼектах на тэрыторыі Украіны, сьцьвярджаючы, што склады пошты выкарыстоўваюцца ў ваенных патрэбах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіну вярнуліся 5 чалавек, якіх раней арыштавалі і засудзілі ў Беларусі. Хто яны?