Сьледчыя праводзяць праверку па факце гібелі.
Вечарам 29 чэрвеня ў аграгарадку Млынок 1-гадовы хлопчык гуляў зь мячом у двары дому пад наглядам маці. Калі мяч упаў у дзіцячы надзіманы басэйн, дзіця пацягнулася за цацкай, упала ў ваду і захлынулася.
Бацькі дасталі малога, выклікалі хуткую, а таксама сталі аказваць яму першую дапамогу. Нягледзячы на прынятыя намаганьні, дзіця неўзабаве памерла ў бальніцы.
На месцы здарэньня працавала сьледча-апэратыўная група. Паводле папярэдніх зьвестак, трагедыя адбылася за лічаныя сэкунды, бо хлопчык пастаянна быў у зоне бачнасьці маці, паведаміў Сьледчы камітэт.
Па гэтым факце сьледчыя праводзяць праверку, асаблівая ўвага на прычыны і ўмовы, якія прывялі да гібелі дзіцяці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дарожнай аварыі пад Докшыцамі загінула двое, шэсьць чалавек у рэанімацыі, у тым ліку дзеці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску 2-гадовы хлопчык выпаў з акна чацьвёртага паверху