Паводле інфармацыі чыноўніка, удары прыпалі па аб’екце крытычнай інфраструктуры, краме і жылым дамам Вальнянска.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўдакладніў, што раненьні пры абстрэле горада атрымалі 11 чалавек, сярод якіх трое дзяцей.
Пазьней кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што па стане на 20:15 па кіеўскім часе колькасьць пацярпелых вырасла да 18 чалавек, раненьні, паводле яго слоў, атрымалі чацьвёра дзяцей.
У мясцовых тэлеграм-каналах паведамляюць, што пад абстрэл патрапіў цэнтар горада, у якім у гэты час было шмат людзей.
Паветраную трывогу ў рэгіёне абʼявілі ў 14:27 па кіеўскім часе. Пасьля гэтага Фёдараў паведаміў аб удары ракетамі па абʼекце крытычнай інфраструктуры. Паўторна паветраная трывога была абʼяўлена праз тры гадзіны, пасьля чаго кіраўнік Запароскай адміністрацыі заявіў аб як мінімум двух выбухах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армія РФ нанесла ракетна-бомбавыя ўдары па пасёлку Нью-Ёрк у Данецкай вобласьці і па горадзе ДніпроУ Мінабароны РФ інфармацыю аб удары па Вальнянску не камэнтавалі.
Свабода ня можа апэратыўна праверыць даныя з паведамленьняў афіцыйных асоб ва ўмовах ваеннага часу.
Запарожжа і падкантрольная Ўкраіне частка Запароскай вобласьці штодня знаходзяцца пад ударамі з боку войска РФ. Так у пятніцу, 28 чэрвеня, расейскія войскі 314 разоў абстралялі населены пункты рэгіёну, у выніку чаго былі разбураны жылыя дамы, мірныя жыхары не пацярпелі.