Вуліца, на якой ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага, раней насіла назву дзеяча часоў Другой сусьветнай вайны Сьмірнова. Перайменавалі яе ў гонар Каліноўскага ў 2024 годзе.
Усталяваньне і выраб мэмарыяльнай табліцы ініцыяваў дабрачынны фонд «Вільна Білорусь». 20 чэрвеня фонд паведамляў, што адпаведнае рашэньне зацьвердзіў выканкам Чарнігаўскай гарадзкой рады.
Сёлета ў красавіку дэпутаты Адэскай гарадзкой рады прагаласавалі за зьмены назваў звыш сотні вуліц. Вуліцу Беларускую перайменавалі ў вуліцу Кастуся Каліноўскага, як і прасіў фонд «Вільна Білорусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Адэсе перайменавалі вуліцу БеларускуюРаней ва ўкраінскіх гарадах таксама зьявіліся вуліцы Міхаіла Жызьнеўскага, Аляксея Скоблі, Ліцьвіна, якія загінулі ва Украіне. Вуліца Ліцьвіна зьявілася ў горадзе Буча Кіеўскай вобласьці на пачатку 2023 год
- З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, ва Ўкраіне ва ўсіх населеных пунктах адбываецца замена беларускай і расейскай тапанімікі, створанай яшчэ ў савецкія часы.
- У той жа час ва ўкраінскіх гарадах пачалі зьяўляцца вуліцы ў гонар беларусаў, якія загінулі ва Ўкраіне, а таксама беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага (1838–1864), першага беларускага рэвалюцыянэра.
- У Беларусі ўлады тым часам пазбаўляюцца назваў, зьвязаных з Каліноўскім. Так, у сьнежні 2023 году ў Сьвіслачы перайменавалі гімназію Каліноўскага — цяпер гэтая ўстанова адукацыі носіць імя савецкай падпольшчыцы Васіленкі. Цяпер хочуць перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Менску.
- Імя Кастуся Каліноўскага носіць асобнае падразьдзяленьне, што складаецца з грамадзян Беларусі, якое ўвайшло ў склад Узброеных сіл Украіны.