Пра гэта паведамляе Euronews.
Сыноптыкі прадказваюць, што ў гэтыя выхадныя тэмпэратура паветра дасягне 34°C на поўначы, 35°C — у цэнтры краіны і 40°C — на поўдні Італіі.
Пік чакаецца на Сыцыліі: там паветра прагрэецца да 42°C. У некаторых рэгіёнах краіны тэмпэратура паднімецца адразу на 15°C.
Мясцовыя органы аховы здароўя падрыхтаваліся абараняць уразьлівыя групы насельніцтва. Асабліва часта ў аддзяленьні хуткай дапамогі зьвяртаюцца пажылыя людзі з цеплавым ударам. Для людзей сталага веку таксама будуць даступныя бясплатныя нумары тэлефонаў, па якіх яны змогуць зьвярнуцца па дапамогу і параду.
«Пасьля некаторых ваганьняў сапраўдная сьпякота вярнулася ў Італію — асабліва ў паўднёвыя рэгіёны, дзе яна дасягне 40°C. Гэта можа здацца відавочным, але многія людзі тут да гэтага часу не прымаюць неабходных мераў засьцярогі, напрыклад, ня пʼюць дастаткова вады», — перадае з Нэапалю карэспандэнт Euronews.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Чым Беларусі пагражаюць кліматычныя зьмены