Паводле прагнозаў, краіна можа атрымаць парлямэнт з абсалютнай большасьцю ўльтраправых, паведамляе Euronews.
У Францыі, дзе ў нядзелю пройдзе першы тур парлямэнцкіх выбараў, працягвае расьці падтрымка ўльтраправых. Паводле апошніх апытаньняў, «Нацыянальнае аб’яднаньне» Жардана Бардэлі і Марын Лё Пэн можа разьлічваць на падтрымку 36% францускіх выбарнікаў, што на 2 адсоткавыя пункты больш чым у папярэднім апытаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Каго выбралі эўрапейцы? І як гэты выбар можа паўплываць на Беларусь? Тлумачыць дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэтуНа другім месцы ў рэйтынгу левы блёк «Новы народны фронт». Яго падтрымліваюць 29% французаў. А вось палітычнаму блёку «Разам за рэспубліку» прэзыдэнта Эмануэля Макрона на чале з прэмʼерам Габрыэлем Аталем, сымпатызуюць каля 21% выбарнікаў. Пры гэтым выбары ў Нацыянальную асамблею праходзяць паводле мажарытарнай сыстэмы, у асобных выбарчых акругах.
Паводле прагнозаў, французы могуць атрымаць парлямэнт з абсалютнай большасьцю ўльтраправых (289 месцаў) або адсутнасьць відавочнай большасьці. Апошні варыянт у далейшым прывядзе да палітычнай нестабільнасьці.
Жардан Бардэля, лідэр «Нацыянальнага абʼяднаньня»: «У нашых суайчыньнікаў такое адчуваньне, што дзяржава больш не забясьпечвае захаваньне сваіх законаў, што дзяржава слабая з моцнымі і моцная са слабымі».
Менавіта ростам ў французаў пачуцьця неабароненасьці ультраправыя тлумачаць сваю папулярнасьць.
Палітычныя сілы ў краіне, адзначаюць экспэрты, палярызаваныя, і супрацоўнічаць у парлямэнце ім будзе няпроста. Лібэралы з кіруючай партыі спрабуюць зьмякчыць тон дэбатаў.
Габрыель Аталь, прэмʼер-міністар Францыі: «Я таксама паставіў перад сабой гэтую мэту, каб нам удалося стварыць дэмакратыю, Нацыянальную асамблею — якая, магчыма, будзе больш жывой, менш жорсткай. Я думаю, гэта будзе добра для грамадзкіх дэбатаў і для французаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон распусьціў парлямэнт Францыі і абвясьціў датэрміновыя выбарыПэрспэктывы сацыяльных узрушэньняў і беспарадкаў матывуюць французаў да таго, каб пайсьці на выбарчыя ўчасткі. Лідэр сацыялістаў Аліўе Фор распавёў аб тым, якім павінен быць кандыдат у прэмʼер-міністры, каб абʼяднаць французаў.
Аліўе Фор, «Новы народны фронт»: «Ён ці яна (кандыдат у прэмʼер-міністры) будзе тым, хто дазволіць усім левым і абаронцам навакольнага асяродзьдзя абʼяднацца. Таму што нам трэба спачатку абʼяднаць гэтую большасьць, а пасьля абʼяднаць французаў».
Калі кандыдат не набірае ў сваёй акрузе больш за 50%, пераможца ў гэтай акрузе вызначыцца 7 ліпеня ў другім туры.