«Адзін са снарадаў трапіў па шматкватэрнай забудове — у выніку разбурэньня падʼезду 5-павярховага дома загінулі чацьвёра цывільных. Атрымалі цялесныя пашкоджаньні 39-гадовая жанчына і яе 8-гадовая дачка. Зь мінна-выбуховымі траўмамі, ударамі і кантузіямі яны дастаўленыя ў мэдычную ўстанову. Стан дзіцяці ацэньваецца як цяжкі. Таксама паранены мужчына ў прыватным сэктары», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея атакавала цывільныя аб’екты ў Адэскай, Херсонскай, Сумскай і Чарнігаўскай абласьцях. Ёсьць ахвярыУ Генпракуратуры таксама адзначылі, што канчатковая колькасьць пацярпелых устанаўліваецца. Таксама пашкоджаныя прыватныя хатнія гаспадаркі і шматкватэрныя дамы.
Паводле інфармацыі кіраўніка Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Вадзіма Філашкіна, за мінулыя суткі ў выніку атак расейскіх войскаў на населеныя пункты Пакроўскага, Бахмуцкага і Краматорскага раёнаў загінулі тры чалавекі, яшчэ 18 былі параненыя.
Расейскія войскі нанесьлі таксама ракетны ўдар па горадзе Дніпро, пашкоджаньні атрымаў жылы дзевяціпавярховы дом, загінуў адзін чалавек, раненьні атрымалі 6 чалавек, у тым ліку 7-месячнае немаўля, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак.
«Трое мясцовых у цяжкім стане. Гэта жанчыны 27 і 30 гадоў, а таксама 29-гадовы мужчына. Астатнія — раненьні сярэдняй цяжкасьці», — адзначыў чыноўнік, дадаўшы, што пацярпелая сямімесячная дзяўчынка атруцілася прадуктамі гарэньня.
У выніку ўдару цалкам разбураныя чатыры паверхі будынку, у кватэрах заблякаваныя людзі, удакладніў Лысак. У адным з пад’ездаў пачаўся пажар.