У Варшаве 28 чэрвеня на 60-м годзе жыцьця памёр Леанід Сьвецік, праваабаронца, які шмат гадоў кіраваў Віцебскім аддзяленьнем Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Як адзначаецца ў паведамленьні «Вясны», больш за два дзесяцігодзьдзі Сьвецік займаўся абаронай правоў чалавека на Віцебшчыне, браў актыўны ўдзел у розных праваабарончых, інфармацыйных і адукацыйных праграмах і ініцыятывах «Вясны», неаднаразова ўдзельнічаў у кампаніях назіраньня за выбарамі ў Беларусі.
«За сваю цалкам легальную дзейнасьць Леанід некалькі разоў трапляў пад адміністрацыйны і крымінальны перасьлед, — гаворыцца ў паведамленьні. — У выніку рэпрэсій 2021 году Леанід Сьвецік быў вымушаны пакінуць Беларусь, асьцерагаючыся крымінальнага перасьледу. Але і ў эміграцыі заставаўся актыўным і працягваў займацца праваабарончай дзейнасьцю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшлі на волю віцебскія праваабаронцы, якім за Дзень Волі далі па 15 сутак