Пракуратура Масквы паведаміла, што распачала крымінальную справу па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму супраць гісторыка і пэдагога Тамары Эйдэльман. Нагодай стала публікацыя ў яе відэаблогу.
64-гадовая Эйдэльман — заслужаная настаўніца Расеі, аўтарка ютуб-каналу, які мае 1,66 мільёна падпісчыкаў. 21 чэрвеня пракуратура паведаміла, што выявіла ў адным з выпускаў яе відэаблогу «выказваньні, якія перадаюць відавочную непавагу да дня воінскай славы Расеі і памятнай даты Расеі, зьвязанай з абаронай Айчыны, а таксама абражаюць памяць абаронцаў Айчыны».
Эйдэльман не жыве ў Расеі, яна зьехала з краіны пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 2022 году. Яна вядомая антываеннай пазыцыяй. Паводле артыкула, які супраць яе вылучылі, ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ўсё жыцьцё вучылі называць паўстаньне 1863 году „польскім“». Вялікая гутарка з расейскім гісторыкам Тамарай Эйдэльман