Ужо сёньня: тысячы жыхароў Заходняй Беларусі дэпартавалі ў Сібір

Барак у лягеры для дэпартаваных «Волголаг» у Расеі, 1940 год

Падзеі 29 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезьлі 23 тысячы чалавек.


Таксама ў гэты дзень

1440 — вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў абраны Казімер Ягелёнчык.

Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Казімер Ягелёнчык

1613 — дашчэнту згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус».

1944 — пачалася Менская апэрацыя савецкіх войскаў, у выніку якой вызвалілі Менск.

1984 — уведзеная ў эксплюатацыю 1-я лінія Менскага мэтрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся

1896Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст.

1900 Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік і лётчык.

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры

1913Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, настаўнік.

1925 Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Горадзенскай біяхімічнай школы.

1934 Юры Градаў, архітэктар.

1956Ніна Баршчэўская, беларуская мовазнаўца, грамадзкая й культурная дзяячка, кіраўніца катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Ніна Баршчэўская

1962 Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар горадзенскай газэты «Пагоня».

Мікола Маркевіч (у цэнтры) у рэдакцыі газэты «Пагоня», 1992.

У памяці

1871 Ксэнафонт Гаворскі, гісторык і археоляг.

1934Эдуард Пякарскі, нарадаволец, сасланы ў Сібір, дзе стаў вучоным якутазнаўцам.

1938Аляксандар Сянкевіч, мэдык, наркам здароўя БССР (расстраляны).

1958 Фабіян Ярэміч, палітык, культурны дзяяч. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы.

1986 Аўген Вярбіцкі, біяхімік, дзяяч беларускай эміграцыі.

1994 Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, гісторык.

2016Вольга Караткевіч, журналістка, супрацоўніца Радыё Свабода.

Вольга Караткевіч