Новы масавы суд у Баранавічах
У судзе Баранавіцкага раёну прызначаная справа, у якой васьмярых чалавек абвінавачваюць у грубым парушэньні парадку. Гэта чарговы масавы суд у гэтым рэгіёне.
Сёлета вынесьлі прысуды ўжо 25 жыхарам Баранавічаў. У красавіку па артыкуле аб грубым парушэньні грамадзкага парадку (частка 1 артыкула 342 КК) у двух судовых працэсах асудзілі 17 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020 году вынесьлі выракі яшчэ васьмі мясцовым жыхарамСуд над Натальляй Левай
Аб 11-й гадзіне ў будынку Берасьцейскага абласнога суду пачнецца судовы працэс над Натальляй Левай.
Жанчына абвінавачваецца па ч. 2 арт. 361-2 (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці), ч. 2 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або збройным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), 361-2 (фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня; рэдакцыя страціла сілу 26 траўня 2021 году).
У сьпісе палітвязьняў Натальля Лева ня значыцца.
Судзьдзя М. Сянько.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 чэрвеня: у Менску затрымалі мэнэджара страхавой кампанііЖыхара Маладэчна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі
У судзе Ленінскага раёну Магілёва 17 чэрвеня вынесьлі прысуд жыхару Маладэчна Антону Пугачу.
Мужчыну абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» (ч.1 арт. 368 КК) і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Справу разглядала судзьдзя Натальля Панасенка.
Суд прызнаў Пугача вінаватым і пакараў яго пазбаўленьнем волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 чэрвеня: новыя суды над палітвязьнямі Францкевічам і Слукой