Белстат паведаміў, што ў траўні сёлета намінальны сярэдні налічаны заробак ў Беларусі склаў 2219,2 рублёў.
Паводле курсу Нацбанку на канец месяца гэта было эківалентна 693 далярам.
З налічаных заробкаў працаўнікі ў Беларусі выплачваюць 13% падатку на даход і 1% — абавязковы ўнёсак у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. То бок сярэдні заробак у траўні сёлета пасьля абавязковых вылікаў склаў каля 1908,5 рублёў.
У красавіку сярэдні налічаны заробак складаў 2182,5 рублі ( рост за месяц на 36,7 рублёў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белстат: Налічаны сярэдні заробак у сакавіку склаў 2161,1 рубляУ траўні самым высокім быў сярэдні заробак у сталіцы — 2940,7 рублёў, самым нізкім — у Магілёўскай вобласьці (1860,3 рублёў).
Па відах эканамічнай дзейнасьці самымі высокімі ў мінулым месяцы былі сярэднія заробкі ў галінах «Інфармацыя і сувязь» (5342,1 рублі) і «Фінансавая і страхавая дзейнасьць» (3289,8 рублёў).
Менш за ўсіх (1539,6 рублёў) атрымлівалі ў сярэднім прадстаўнікі сфэры «Творчасьць, спорт, забавы і адпачынак».