Пратэстоўцы спрабавалі ўзяць штурмам нацыянальны парлямэнт, падчас дэманстрацый і сутыкненьняў з паліцыяй загінулі не менш як 23 чалавекі, сотні былі параненыя.
Законапраект, які прадугледжваў істотнае падвышэньне падаткаў, быў напярэдадні прыняты кенійскім парлямэнтам і чакаў толькі зацьвярджэньня прэзыдэнта. Аднак яго прыняцьце выклікала масавыя выступленьні грамадзян як у сталіцы Кеніі Найробі, гэтак і ў іншых гарадах. Паліцыя спрабавала разганяць дэманстрацыі з дапамогай сьлезацечнага газу і гумавых куль, а ў аўторак перайшла да ўжываньня баявых патронаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыляцеў у Кенію. Гандаль з гэтай краінай у Беларусі мізэрны, але ёсьць нюансПрэзыдэнт Руто выступіў па тэлебачаньні са зваротам да нацыі. «Кенійскі народ гучна заявіў, што не хоча мець з гэтым законапраектам нічога агульнага. Таму я яго не падпішу, і ён будзе адкліканы», — сказаў ён.