Сідарэнка зьмяніў на пасадзе амбасадара ў ФРГ Андрэя Гіро, які памёр 17 лістапада 2015 году таксама ва ўзросьце 48 гадоў ад анкалягічнага захворваньня.
Міністэрства замежных спраў Беларусі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» пацьвердзіла сьмерць былога амбасадара Беларусі ў Нямеччыне Дзяніса Сідарэнкі.
Адзначаецца, што разьвітаньне з дыпляматам адбылося 26 чэрвеня.
У інтэрвію выданьню «Берлинский телеграф», якое выйшла 7 сакавіка, за чатыры дні да ўказу аб адстаўцы, Сідарэнка заявіў, што 2023 год «ня стаў „паваротным момантам“ або новым пазытыўным этапам для беларуска-германскіх адносін».
«Гэта быў хутчэй яшчэ адзін год страчаных магчымасьцяў і нерэалізаванага патэнцыялу. Афіцыйны Бэрлін, на шкоду агульным інтарэсам і насуперак каапэратыўнай лёгіцы, працягваў прытрымлівацца лініі на далейшае абмежаваньне палітычнага дыялёгу і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Такое нэгатыўнае пазіцыянаваньне нямецкага боку аказвала разбуральнае ўзьдзеяньне на двухбаковае ўзаемадзеяньне практычна ва ўсіх сфэрах, уключаючы эканоміку і кантакты паміж людзьмі», — сказаў амбасадар.
Паводле сьцьвярджэньня Сідарэнкі, ЭЗ і Нямеччына «аддалі перавагу небясьпечнай і беспэрспэктыўнай лёгіцы жорсткай канфрантацыі, фізычнага адгароджваньня ад суседзяў, блёкавага дзяленьня краін на „сваіх і чужых“, фрагмэнтацыі і поўнага дэмантажу ўсёй архітэктуры эўрапейскай бясьпекі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усяго тры паслы ў краінах Эўразьвязу. Беларускіх амбасадараў зьнялі ў 15 краінах ЭЗ і не прызначылі новых