Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў законапраект № 9432, які вызначае парадак выкарыстаньня ангельскай мовы на тэрыторыі Ўкраіны. Адпаведная інфармацыя зьявілася на сайце Вярхоўнай Рады.
Дакумэнт вызначае катэгорыі службовых пасадаў, кандыдаты на якія абавязаныя валодаць ангельскай мовай. Закон рэглямэнтуе асаблівасьці выкарыстаньня ангельскай мовы ў дзейнасьці органаў улады, мясцовага самакіраваньня, у сфэрах адукацыі, культуры, транспарту, аховы здароўя і г.д.
Зяленскі ўнёс у парлямэнт законапраект аб статусе ангельскай мовы ў 2023 годзе. На пачатку чэрвеня Вярхоўная Рада прыняла яго ў другім чытаньні.