Агенцтва «Позірк» цытуе гэтую заяву кіраўніка афіцыйнай армянскай дэлегацыі конкурсу, дырэктара Дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва імя Шарля Азнавура ў Ерэване Врэжа Кіракасяна.
Адмова ад удзелу адбылася «з прычыны заявы прэм’ер-міністра Армэніі аб спыненьні афіцыйных адносін паміж Рэспублікай Армэнія і Рэспублікай Беларусь».
Пры гэтым Кіракасян выказаў надзею, што «палітычная барацьба будзе вырашаная ў найбліжэйшай будучыні на аснове любові і салідарнасьці, і сяброўскія адносіны паміж двума народамі працягнуцца».
2 чэрвеня, выступаючы перад парлямэнтам, прэмʼер-міністар Нікол Пашыньян заявіў пра магчымы выхад Армэніі з АДКБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмʼер Армэніі заявіў, што не прыедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе Лукашэнка. Зь Менску і Ерэвану адклікалі амбасадараў13 чэрвеня ён заявіў, што ніводзін прадстаўнік Армэніі «з гэтага моманту» не паедзе ў Беларусь. Адносіны паміж уладамі пры гэтым ня спыненыя.
«Адзін з кіраўнікоў краін АДКБ заяўляе, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы вайны, заахвочваў, верыў і жадаў перамогі Азэрбайджана. І пасьля гэтага я паеду з кіраўніком Беларусі ў фармаце АДКБ нешта абмяркоўваць? Канстатую, што з гэтага часу больш ніколі не паеду ў Беларусь. Пакуль у Беларусі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. І ўвогуле заяўляю, што з гэтага моманту ніводзін афіцыйны прадстаўнік Армэніі не паедзе ў Беларусь. Наогул», — падкрэсьліў Пашыньян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных справаў Армэніі. Чаму гэта важнаДэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 20 чэрвеня ў Вільні абмеркавала палітычную сытуацыю ў Беларусі зь міністрам замежных справаў Армэніі Араратам Мірзаянам.
Фэстываль «Славянскі базар у Віцебску», які праводзіцца з 1992 году, сёлета пройдзе 9–15 ліпеня.