Паводле яго слоў, такое рашэньне адпавядае палітыцы Літвы, якая аказвае пастаянную падтрымку грамадзянскай супольнасьці, незалежным СМІ і праваабаронцам зь Беларусі.
У сваім выступе Ландсбергіс таксама заклікаў да «рэальных дзеяньняў» у дачыненьні да Расеі.
«На крамлёўскі рэжым ня дзейнічаюць нашы асуджэньні і пагрозы. Рэальныя дзеяньні — адзінае, што мае значэньне, і таму мы павінны дзейнічаць», — падкрэсьліў ён.
На перакананьне дыплямата, «палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Расеі і яе саўдзельніцы Беларусі» павінны панесьці адказнасьць за агрэсію супраць Украіны.
«Спэцыяльны міжнародны трыбунал павінен быць створаны і падрыхтаваны так, каб эфэктыўна знайсьці і пакараць тых, хто плянаваў і ініцыяваў агрэсію», — сказаў Ландсбергіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Брусэлі праходзіць сустрэча Кансультацыйнай групы Эўразьвяз — БеларусьКіраўнік МЗС Літвы заклікаў і надалей «рабіць крокі дзеля абароны ўкраінскіх дзяцей», якія сутыкаюцца з дэпартацыяй і незаконнымі ўсынаўленьнямі, «накіраванымі на сьціраньне іх нацыянальнай ідэнтычнасьці».
Аб працы над адкрыцьцём інфармацыйнага пункту РЭ па Беларусі ў Вільні, што «дапаможа яшчэ больш умацаваць» супрацоўніцтва дэмакратычных сіл з арганізацыяй, заявіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы з генэральным сакратаром РЭ Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч 19 чэрвеня ў Вільні.
17 сакавіка 2023 году Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Беларускія дэмакратычныя сілы дамагаюцца таго ж у адносінах да Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэры на арышт Шайгу і Герасімава