У ІТ-індустрыі па-ранейшаму расьце колькасьць звальненьняў. Верагодна, гэта зьвязана з сыходам зь Беларусі яшчэ больш як дзесяці вядомых (і ня толькі) кампаній, піша сайт devby.io з спасылкай на Белстат і ацэнкі экспэртаў.
Так, у студзені-лютым у IT-сэктары звольнілася каля 1600 супрацоўнікаў. А за сакавік-красавік адзначана ўжо больш за 2300 звальненьняў.
Ад леташняга сьнежня ў IT-сэктары было менш як 1000 звальненьняў за месяц. Цяпер колькасьць звальненьняў перавысіла тысячу. Магчыма, гэты ўсплёск зьвязаны з закрыцьцём офісаў вядомых кампаній — напрыклад, мабільных распрацоўнікаў Playtika і Apalon, піша выданьне.
У лютым сёлета стала вядома, што за мінулы год беларускі ІТ-сэктар страціў тысячы спэцыялістаў. Белстат больш як год не публікуе колькасьць ІТ-спэцыялістаў у Беларусі, але агульная колькасьць занятых у сэктары «інфармацыя і сувязь» за год скарацілася на 8 тысяч чалавек: калі ў лістападзе 2022 году Белстат налічыў больш за 65 тысяч занятых у ІТ і сувязі, дык праз год — ужо больш за 57 тысяч, і гэта мінімум за апошнія тры гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь апусьцілася адразу на 10 пазыцый у рэйтынгу краін для стартапаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год беларускі ІТ-сэктар страціў тысячы спэцыялістаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампаніі EPAM і Wargaming другі год запар — лідэры ў падатках у IT-галіне Літвы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: EPAM вырашыў звольніць частку каманды ў Беларусі