За ўдзел у канале ад 6 да 8 гадоў зьняволеньня таксама атрымалі опэрная сьпявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук, блогер Ільля Салянкоў, музыка Ўладзіслаў Наважылаў. У праграме «ПіК Свабоды» Вольга Павук расказвае, чым палохае ўладу «Рудабельская паказуха», чаму патрэбная люстрацыя і што рабіць, каб дэмакратычныя сілы не ператварыліся ў цяперашніх чыноўнікаў.
- Беларускім чыноўнікам дастаткова толькі раскрыць рот, і яны ўжо самі сябе ганьбяць. Яны вынесьлі прысуд самім сабе.
- Я заўсёды была выдатніцай, ціхенькай дзяўчынкай зь вёскі, якая чытае кожную кніжку, якую задалі на лета. І некалі я нават не магла ўявіць, што мне прысудзяць 8 гадоў па нейкай крымінальнай справе.
- Я тэлефаную чыноўнікам менавіта для таго, каб вырашыць нейкую праблему. Хацела б, каб чыноўнікі на прамых лініях рабілі сваю працу і давалі адказы на пытаньні.
- Мяне як настаўніцу, як маці, як грамадзянку вельмі турбуе тое, што на дзяцей скіравалі вельмі моцную мілітарысцкую ідэалёгію. Я мару, каб кожны чыноўнік, які мае да гэтага дачыненьне, не пагаджаўся выконваць тое, што кажа ім гэтая ідэалёгія. Хацелася б, каб яны ўключалі галаву і бачылі, што перад імі дзеці.
- Таксама я заўсёды зьвяртаюся ня толькі да чыноўнікаў, але і да бацькоў, каб яны адказна падыходзілі да таго, у якіх мерапрыемствах бяруць удзел іх дзеці.
- Да 2020 году беларуская дыктатура яшчэ мела намер трымаць нейкі твар перад людзьмі і недзе саступаць, калі тыя зьвяртаюцца адкрыта. Сёньня такія мэтады ўжо не працуюць. І чыноўнікам, і вайскоўцам далі карт-блянш на ўсё, што яны хочуць рабіць. Яны разумеюць, што іх ніхто не пакарае.
- Адзінае, што мы можам зрабіць, гэта паказаць іх. Магчыма, некаторым будзе сорамна за тое, што яны робяць, бо іх пабачаць жыхары іхных раёнаў, сваякі, дзеці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогераў Андрэя і Вольгу Павукоў завочна асудзілі на 12 і 8 гадоў пазбаўленьня волі
- Асабіста я выступаю за люстрацыю. Паўжартам я кажу, што буду ўзначальваць гэтую камісію, бо маю адзін з найбольшых досьведаў дыялёгу з чыноўнікамі. З тымі людзьмі, якія парушалі закон, павінен разьбірацца суд, а тыя, хто «выконваў сваю працу», павінны быць ад гэтай працы адцягнутыя.
- У Беларусі шмат адукаваных людзей з высокімі каштоўнасьцямі, якія могуць весьці дзяржаўныя справы і справяцца з гэтым лепш нават бяз досьведу. Думаю, што досьвед лукашэнкаўскіх чыноўнікаў ня будзе працаваць на карысьць Беларусі.
- Беларусы прызвычаіліся быць пасіўнымі ў дачыненьні да палітычнага жыцьця. Трэба пільна сачыць за тым, што адбываецца ў дэмакратычных сілах, і памятаць, што любы дэмакрат можа стаць дыктатарам.
- Ёсьць запыт ад нашых гледачоў, якія пытаюцца, ці можна пазваніць у Каардынацыйную раду ці, напрыклад, прадстаўнікам кабінэту Ціханоўскай. Мне б гэта было цікава. Мне хацелася б, каб дэмакратычныя сілы мелі такую плятформу, дзе беларусы могуць зь імі трымаць кантакт.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.