Адмысловую заяву з гэтай нагоды распаўсюдзілі беларускія праваабаронцы.
Зьявілася заява праваабарончай супольнасьці Беларусі аб прызнаньні Анджэя Юхневіча палітычным зьняволеным.
Анджэй — каталіцкі сьвятар, які правёў за кратамі ўжо 45 дзён. Ён тройчы быў пад адміністрацыйным арыштам, у тым ліку паводле артыкула 24.23 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь нібыта за правядзеньне «несанкцыянаванага пікету».
Пікетам улады палічылі разьмяшчэньне ўкраінскага сьцяга на старонцы ў сацыяльнай сетцы.
24 чэрвеня стала вядома, што сьвятар ня выйшаў на волю пасьля 45 сутак — яго арыштавалі чацьвёрты раз запар, гэтым разам на 10 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шумілінскага ксяндза ня выпусьцілі пасьля 45 сутак. Дадалі новы тэрмін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы за «падрыўную дзейнасьць» сьвятар з Шуміліна публічна выказваў салідарнасьць з Украінай