Адпаведнае рашэньне 24 чэрвеня прыняў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Раней Краўчанка быў першым намеснікам начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба. Яго папярэднік на пасадзе адказнага за тэрытарыяльную абарону — Дзьмітры Стрэшынскі — прызначаны начальнікам галоўнай вайсковай інспэкцыі Ўзброеных сіл. Стрэшынскі загадваў тэрытарыяльную абаронай менш за год — з 22 жніўня 2023 году.
24 чэрвеня Лукашэнка таксама прысвоіў званьне генэрал-маёра шэрагу военачальнікаў — намесьніку камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга апэратыўнага камандаваньня Ігару Казлову, начальніку ракетных войскаў і артылерыі Ўзброеных сіл Руслану Чэхаву, начальніку 72-га аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў (Менская вобласьць) Вадзіму Сураву.
Аналягічнае званьне прысвоена першаму намесьніку камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Аляксандру Быкаву; спэцыяльнае званьне генэрал-маёра ўнутранай службы – намесьніку кіраўніка МНС Сяргею Салановічу, генэрал-маёра юстыцыі – намесьніку старшыні Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз Аляксею Аляшкевічу, пэрсанальнае званьне дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу – начальніку Гомельскай мытні Андрэю Місючэнку.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністар абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Менскага гарадзкога і абласных, а таксама ваеннымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 году ў Гомлі заявіў, што тэрытарыяльная абарона «з сыстэмы, якая забясьпечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі аб’явіла аб пачатку яшчэ адных комплексных вучэньняў, гэтым разам з апалчэньнем