Паводле інфармацыі пракуратуры Данецкай вобласьці, 40 чалавек атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Сярод параненых — трое дзяцей ва ўзросьце 11 і 12 гадоў, яны атрымалі раненьні сярэдняй і цяжкай ступені.
Першы ўдар па Пакроўску расейскія вайскоўцы нанесьлі ў 12:00 па кіеўскім часе, а праз паўгадзіны ўдарылі па горадзе паўторна. У выніку ўдараў пашкоджаньні атрымалі аб’ект цывільнай інфраструктуры, 17 прыватных дамоў, аўтамабілі і газаправод, адзначылі ў ведамстве.
Пасьля таго як у траўні 2024 году расейскія войскі захапілі пасёлак Ачарэціна ў Данецкай вобласьці, яны сталі прасоўвацца далей на захад у напрамку Пакроўску. З таго часу войска РФ абстрэльвае горад і прылеглыя да яго населеныя пункты штодня.
Раней сёньня расейскае войска ўдарыла дзьвюма ракетамі «Іскандэр-К» па Адэсе, раненьні атрымалі чатыры чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея атакавала цывільныя аб’екты ў Адэскай, Херсонскай, Сумскай і Чарнігаўскай абласьцях. Ёсьць ахвяры