У Азэрбайджане ў перастрэлцы загінулі пяць чалавек

Баку, архіўнае фота

Інцыдэнт адбыўся ў адным з раёнаў сталіцы Азэрбайджана, Баку.

У Баку ў выніку стральбы пры спробе затрыманьня абвешчанага ў вышук забітыя трое супрацоўнікаў паліцыі Азэрбайджану, а таксама цывільны чалавек. Загінуў і той, хто страляў у паліцыю. Аб гэтым паведамілі МУС і Генпракуратура Азэрбайджана.

Стральба адбылася ў пасёлку Шувелан Хазарскага раёна горада. Сьцьвярджаецца, што грамадзянін Азэрбайджана Раўшан Алахвердзіеў, які страляў — паводле МУС, раней неаднаразова судзімы.

Пры спробе затрыманьня, як сьцьвярджаецца, ён пачаў адстрэльвацца, прыкрываючыся за сьпінамі чальцоў сваёй сямʼі. У перастрэлцы ён быў забіты. МУС краіны публікуе імёны забітых паліцыянтаў. Іншыя падрабязнасьці пакуль не вядомыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 20 чалавек загінула ў расейскім Дагестане пасьля нападаў на сінагогу, цэрквы і сілавікоў