Сёлета ў пэрыяд з 1 студзеня да 14 чэрвеня ў Польшчы выдалі 98 211 працоўных візаў, у асноўным беларусам (32 233), украінцам (47 257) і грузінам (3659). Для параўнаньня: летась такіх візаў выдалі 284 786 – найбольшая колькасьць была для грамадзян Беларусі – 114 598, Украіны – 107 354 і Турцыі – 8257.
Таксама абмежаваная выдача гуманітарных віз, якія беларусы масава атрымлівалі ў апошнія гады (за час урада ПіС у 2020–2023 гадах такіх візаў выдалі ў Польшчы амаль 55 тысяч).
Толькі ў 2023 годзе было выдадзена 4539 гуманітарных візаў (іх атрымалі, у тым ліку, грамадзяне Аўганістану, Азэрбайджану, Ірану, Ізраіля, Емэна, Мэксыкі, Пакістану, Палестыны, Расеі, Сырыі, Таджыкістану). Сёлета такія візы атрымалі толькі 542 грамадзяніна Аўганістана, Беларусі, Палестыны, Расеі, Сірыі і Ўкраіны.
Зьменшылася і колькасьць шэнгенскіх турыстычных віз – са 105 223 за ўвесь мінулы год да 40 316 за першае паўгоддзе гэтага года.
26 студзеня стала вядома, што замежныя IT-спэцыялісты, у тым ліку беларусы, больш ня здолеюць атрымаць польскія візы Poland.Business Harbour (РВН).
У рамках праграмы PBH грамадзянам Беларусі Польшча выдала 93 тысячы візаў.
Паводле зьвестак Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА), беларускія прадпрымальнікі агулам перавезьлі ў Эўразьвяз амаль 9 тысяч кампаній. Зь іх на пачатак 2024 году каля 75% усіх кампаній, якія пераехалі зь Беларусі ў ЭЗ, перанесьлі сваю дзейнасьць у Польшчу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскія айцішнікі заступіліся за беларусаў перад Тускам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы высьвятляюць, ці маглі падазраваныя ў дывэрсіях беларусы трапіць у краіну па праграме Poland. Business Harbour