Паводле папярэдняй інфармацыі, загінуў адзін паліцыянт, яшчэ адзін паранены. Асобы тых, хто нападаў пакуль не ўстаноўлены, яны схаваліся на аўтамабілі.
У той жа час у Махачкале невядомыя напалі на пост ДПС, у выніку чаго адзін паліцэйскі загінуў, яшчэ шасьцёра параненыя.
Паводле зьвестак крыніцы тэлеграм-канала 112, усяго ў выніку нападзеньняў у Дэрбэнце і Махачкале загінулі пяць чалавек, яшчэ 23 пацярпелі. Афіцыйнага пацверджаньня гэтай інфармацыі няма.
Старшыня Грамадзкай назіральнай камісіі Дагестана Шаміль Хадулаеў паведаміў, што ў Дэрбэнце быў забіты сьвятар, таксама загінуў ахоўнік царквы ў Махачкале.
«Паводле інфармацыі, якую паступіла, айца Мікалая ў царкве ў Дэрбэнце забілі, перарэзалі горла. 66 гадоў яму было, вельмі хварэў. Ахоўніка Міхаіла ў царкве Махачкалы-1, узброенага толькі газавым пісталетам, расстралялі. Сьвятары зачыніліся ў царкве, чакаюць дапамогі», – гаворыцца ў пасьце.
У Махачкале застрэлілі двух нападнікаў на паліцэйскіх, расказалі ў МУС рэспублікі. Яшчэ дзьве асобы былі затрыманыя за пляжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У гэтыя краіны Беларусь амаль цалкам спыніла экспарт