У 2023 годзе беларускія прадпрыемствы практычна спынілі пастаўкі ў такія краіны, як Чылі, Лібан, Ірак.
Аб гэтым расказаў міністар эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы перад дэпутатамі на сэмінары-нарадзе ў Жодзіне, перадае карэспандэнт Office Life.
Міністар дадаў, што, акрамя таго, у мінулым годзе экспарт Беларусі скараціўся ў Казахстан на 19 працэнтаў, Эгіпет – у 2 разы, у Сербію – у 2,4 раза, а ў Манголію – у 3,2 раза.
У цэлым жа экспарт тавараў у 2023 годзе вырас на 5%, да 12,2 млрд дал. Пры гэтым уклад машынабудаваньня склаў больш за палову. Асноўны рост экспарту краіна атрымала ад продажу машын і абсталяваньня.
Па дадзеных Мінэканомікі, калі пасьля ўвядзеньня заходніх санкцый страты ў экспарце ацэньваліся ў $3,8 млрд, то ў 2023 году атрымалася атрымаць кампэнсаваньне ў экспарце ў памеры $5,6 млрд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайская кампанія адклала пастаўку электравозаў у Беларусь, бо баіцца трапіць пад санкцыі