Як кажуць у расейскім Мінабароны, Крым нібыта «быў атакаваны» ATACMS, – «чатыры ракеты былі зьбітыя, яшчэ адна ўзарвалася над горадам».
Разважаеў казаў пра параненых у парку «Учкуеўка» і Любімаўка. Украінскі бок пакуль не камэнтаваў ракетную атаку. Рэдакцыя Радыё Свабода ня мае магчымасьці праверыць гэтую інфармацыю з незалежных крыніцаў.
Раней стала вядома, што 23 чэрвеня, у раёне Севастопаля, а таксама Еўпаторыі і Сак, былі чуваць «гучныя гукі, падобныя на выбухі і працу расейскага СПА».
Пачынаючы са жніўня 2022 года, у Крыме і Севастопалі амаль кожны дзень чуваць гукі выбухаў. Расейскія ўлады тлумачаць гэта стральбой па «ўкраінскіх бесьпілётніках», «працай СПА» ці вучэньнямі вайскоўцаў РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская выказалася супраць плянаў Польшчы зачыніць усе памежныя пераходы на мяжы зь Беларусьсю