Беларуская спартоўка Вольга Мазуронак, якая пераехала ў ЗША, стала пераможцай Grandma’s Marathon. Гэты штогадовы маратон праводзіцца ў горадзе Дулут (штат Мінэсота). Пра гэта піша «Зеркало».
Беларуска паказала найлепшы час у сваёй кар’еры. Час Мазуронак, якая ўвесь час лідзіравала, — 2 гадзіны 23 хвіліны і 52 сэкунды. Яна апярэдзіла бліжэйшую прасьледавацельніцу больш чым на шэсьць хвілін. Гэта найлепшы вынік у гісторыі маратонаў у Дулуце і асабісты рэкорд беларускі.
Гэта ўжо другі посьпех Вольгі пасьля пераезду ў ЗША ў мінулым годзе. 17 сакавіка яна заняла другое месца на дыстанцыі 42 кілямэтры 195 мэтраў у Лос-Анджэлесе. Тады час беларускі быў 2.25.48.
Асабісты рэкорд Мазуронак у маратоне раней складаў 2.23.54. Яго Вольга паказала ў Лёндане ў 2016 годзе.
Пасьля выбараў у 2020-м яна падпісала ліст вольных спартоўцаў супраць гвалту. У інтэрвію блогу «Людзі» Мазуронак прызналася, што яе Алімпійскія гульні за Беларусь скончыліся.
Вользе 35 гадоў. Яна чэмпіёнка Эўропы 2018 году. Выступала на двух Алімпійскіх гульнях (у 2016 і 2021 гадах) і абодва разы займала 5-е месца.