Гол у Грузіі ў канцы першага тайму забіў з пэнальці Мікаўтадзэ. У другім тайме лік зраўняў чэскі форвард Шык.
Матч праходзіў у Гамбургу. Зборныя Грузіі і Чэхіі сустрэліся ўпершыню ў гісторыі.
Зборная Чэхіі стварыла нямала небясьпечных момантаў у штрафной плошчы зборнай Грузіі, аднак ад голу зборную Грузіі неаднаразова выратаваў брамнік Георгій Мамардашвілі, якога прызналі лепшым гульцом матчу. За некалькі сэкунд да канца гульні Саба Лабжанідзэ ня здолеў рэалізаваць галявы момант.
Грузінская каманда сёлета ўпершыню ў гісторыі выступае ў фінальным турніры чэмпіянату Эўропы. У першым матчы яна прайграла зборнай Турэччыны 1:3. Цяпер Грузію чакае матч з Партугаліяй. У яе яшчэ ёсьць шанцы пазмагацца за выхад з групы. У Грузіі, як і ў Чэхіі, цяпер 1 пункт, у Турэччыны і Партугаліі па 3.
- Зборная Беларусі не змагла выйсьці ў фінальную стадыю турніру. Зборная Расеі была адхіленая ад удзелу ў адборачных гульнях з прычыны разьвязанай Расеяй вайны супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўра-2024: зборная Ўкраіны перамагла зборную Славаччыны