Улады ЗША закрываюць расейскія візавыя цэнтры ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку

Амбасадар Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў. Архіўнае фота

ЗША закрываюць расейскія візавыя цэнтры і пазбаўляюць расейскіх дыпляматаў падатковых ільготаў, заявіў амбасадар Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў.

Антонаў удакладніў, што адзьдзяленьні візавага цэнтра ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку будуць закрытыя.

«Цяпер дадатковы цяжар кладзецца на плечы расейскіх дыпляматаў і консулаў», — дадаў ён. Акрамя таго, у расейскіх дыпляматаў забяруць «карткі вызваленьня ад падаткаў», што Антонаў назваў «дробнай-дробнай атакай» з боку ЗША.

Паводле слоў расейскага амбасадара, амэрыканская адміністрацыя ніяк не патлумачыла сваё рашэньне.

З 2021 года расейскія ўлады лічаць ЗША «недружалюбнай краінай».

18 чэрвеня намесьнік міністра замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што зьнешнепалітычныя кантакты паміж Расеяй і ЗША цяпер «зьведзеныя да абсалютнага мінімуму».

Рэзкае пагаршэньне кантактаў на міністэрскім узроўні адбылося пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сэнаце ЗША ўнесьлі законапраект аб прызнаньні Расеі «спонсарам тэрарызму»