У Бучы Кіеўскай вобласьці ад выбуху гранаты загінуў невядомы, які патрабаваў ад мясцовага жыхара адвезьці яго на мяжу зь Беларусьсю.
Як паведамілі ў Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, на месцы падзеі працуюць сьледчыя і прадстаўнікі крыміналістычнай лябараторыі.
Кіроўца не пацярпеў — ён пасьпеў выскачыць з аўтамабіля.
Мясцовы жыхар паведаміў, што мужчына падышоў да яго і папрасіў вады. Пасьля таго, як папіў, папрасіў яго падвезьці да Гастомеля.
«Я сказаў яму, што да Гастомеля не падвязу, давязу да прыпынку, там аўтобусы ходзяць, даедзеш. А ён кажа: «У мяне грошай няма». Я даў яму 100 грыўняў. А калі ўжо сталі пад’яжджаць да кольца, ён мне кажа: «Баця, адвязі мяне на беларускую мяжу». Я сказаў, што не павязу. Я адразу зразумеў, што нешта ня тое. Ён дастаў зь кішэні гранату і сказаў: «Мне губляць няма чаго», — расказаў мясцовы жыхар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве невядомы напаў на палітычнага ўцекача, журналіста з Казахстану, і цяжка яго параніў