Памёр уладальнік «Оскара» і «Залатога глёбуса» Дональд Сазэрлэнд

Дональд Сазэрлэнд падчас 90-й цырымоніі "Оскар". Архіўнае фота

У ЗША на 89-м годзе жыцьця памёр канадзкі актор Дональд Сазэрлэнд,зорка такіх фільмаў, як «Галодныя гульні», «Шэсьць ступеняў адчужэньня» і «Рабаваньне па-італьянску». Пра гэта паведаміў яго сын, таксама вядомы кінаактор Кіфер Сазэрлэнд.

Сазэрлэнд-старэйшы сыграў у кіно амаль 200 роляў, пасьпеўшы папрацаваць з клясыкамі сусьветнага кінэматографа, у прыватнасьці — з Бэрнарда Бэрталучы і Федэрыка Феліні.

Двойчы, у 1996-м і 2003-м гадах, ён атрымліваў адну з самых прэстыжных кінапрэмій у сьвеце «Залаты глёбус» (абодва разы за ролі другога пляна), а ў 2018 годзе Дональд Сазэрлэнд атрымаў прэмію «Оскар» «за выдатныя заслугі ў кінэматографе».

У апошні час актор цяжка хварэў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр актор Бэрнард Гіл, які сыграў у «Тытаніку» і «Ўладары пярсьцёнкаў»