Па словах кіраўніка аддзелу ўстойлівасьці бізнэсу групы LTG Гедымінаса Шэчкуса, новая тэндэнцыя можа быць «спробай праверыць эфэктыўнасьць самога санкцыйнага кантролю».
Прадстаўнік «Літоўскіх чыгунак» Эгле Шымэ адзначыў, што ў сакавіку ў краіну з прычыны санкцый не пусьцілі 4 вагоны, у красавіку — 10, а ў траўні — 62.
Паведамляецца, што большасьць парушэньняў зьвязана з транспартаваньнем паліва ці нафтапрадуктаў. За тры месяцы LTG Cargo не задаволіла ніводнай заяўкі на іх перавозку ў Расею ці Калінінградзкую вобласьць Расеі.
2 чэрвеня LRT паведаміла, што ў Літву не дапусьцілі чарговы вагон грузавога цягніка, які прыбыў зь Беларусі і рухаўся ў Калінінградзкую вобласьць Расеі, бо ён быў пазначаны літарай «Z» — сымбалем расейскай агрэсіі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакуль існуе адмоўнае сальда тавараў і паслуг, існуе і пагроза дэвальвацыі, — эканамістка Лузгіна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызнаў, што вытворчасьць пэлетаў у Беларусі не аднавілася пасьля ўвядзеньня санкцый