Як паведамляе Румынская служба Радыё Свабода, сыстэма будзе перададзеная ў дар. Рашэньне прынята «з улікам значнага пагаршэньня сытуацыі зь бясьпекай ва Ўкраіне ў выніку пастаянных і масіраваных атак Расеі на цывільнае насельніцтва і цывільную інфраструктуру», — гаворыцца ў заяве адміністрацыі румынскага прэзыдэнта.
Бухарэст замовіў у ЗША сем батарэй СПА ў мадыфікацыях ПАК-2 і ПАК-3, атрымаў чатыры зь іх, разгарнуў дзьве. У паведамленьні не ўдакладняецца, ці перададуць Кіеву ўжо разгорнутую сыстэму СПА. Канал Digi 24 паведамляў, што румынская армія выступіла супраць перадачы сыстэм СПА, але канчатковае рашэньне заставалася за прэзыдэнтам.
У чацьвер газэта Financial Times паведаміла, што ЗША маюць намер прыпыніць пастаўкі «Пэтрыётаў» іншым краінам, перанакіроўваючы іх Кіеву. Пазьней было ўдакладнена, што гаворка ідзе не пра батарэі СПА, а пра ракеты-перахопнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масква пагражае ЗША «фатальнымі наступствамі» за атакі амэрыканскай зброяй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча закупіць ракеты Patriot і выпрабуе верталёты кампаніі Airbus