Затрыманьне ў Баранавічах
У Баранавічах затрымалі 53-гадовага школьнага настаўніка Ігара Ільюкевіча. Ён працуе ў СШ № 1, паведамляюць праваабаронцы.
На відэа, запсіаным сілавікамі, ён «прызнаецца» ў тым, што пакідаў абразьлівыя камэнтары пра міліцыянтаў і Лукашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 чэрвеня: Пяцёх магілёўцаў асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 годуУ Менску судзяць Алену Церашкову, сківічна-тварнага хірурга
У судзе Цэнтральнага раёну Менска 19 чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы пісьменьніцы і хірургіні, двухразовай чэмпіёнкі Беларусі ў тэквандо Алены Церашковай. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК), паведамляюць праваабронцы.
Справу разглядае судзьдзя Юльляна Шчэрба.
Інфармацыя пра затрыманьне Церашковай зьявілася 20 траўня. У мінулыя гады яе неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі штрафамі.
Вядома, што Алена — маці чацьвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязьня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 чэрвеня: Пяцёх магілёўцаў асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 годуЗатрыманьні на лідзкім мэталатканым заводзе HAVER
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра дзевяць затрыманьняў на лідзкім металатканым заводзе HAVER BY.
Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Ганну Мурашку, Яўгена Ашурка, Арцёма Струкава, Вадзіма Кахновіча, Арцёма Шчабэта, Сяргея Шарапава і Міхаіла Кухарчыка. Імёны яшчэ двух затрыманых невядомыя.
На камэру яны кажуць, што былі падпісаныя ці рабілі рэпосты з «экстрэмісцкіх» суполак. Па якіх артыкулах іх абвінавачваюць, не ўдакладняецца.
Сяргей Шарапаў у міліцэйскім відэа сказаў, што зьяўляецца афіцэрам запасу. Яўген Ашурак згадвае пра сумеснае з калегамі фота, якое выстаўлена ў сацсетках. Што на ім намалявана – ён не распавядае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 чэрвеня: затрымалі беларуса, які апублікаваў зьвесткі судзьдзі зь Менску