Ён адбыўся 14 чэрвеня. Як паведаміла армія Швэцыі, расейскі бамбавік Су-24 парушыў паветраную прастору на ўсход ад балтыйскага вострава Готлянд. Для яго перахопу былі адпраўленыя два зьнішчальнікі. Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі Швэцыі назваў сытуацыю «дэманстрацыяй непавагі да тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны».
За некалькі дзён да гэтага пра такі інцыдэнт з расейскім вайсковым самалётам паведаміла Міністэрства абароны Фінляндыі. 10 чэрвеня, заявілі ў ведамстве, расейскі самалёт, як мяркуецца, парушыў мяжу ва ўсходняй частцы Фінскай затокі.
Гэты інцыдэнт таксама адбыўся ўпершыню пасьля ўступленьня Фінляндыі ў NATO. Да Паўночнаатлантычнага альянсу Швэцыя і Фінляндыя далучыліся пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Да таго яны прытрымліваліся палітыкі нэўтралітэту — больш за 200 і 77 гадоў адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заявілі аб пацэльваньні па трох ракетных дывізіёнах С-300 у Крыме. У Расеі не камэнтуюць